27 снежня пачнецца стадыя 1/4 фіналу Кубка Беларусі ў міні-футболе. Этап складаецца з двух матчаў — дома і на выправе. «Энергетыкі» стартуюць з матчу дома, 27 снежня ў спартовым комплексе «Алімпіец» яны прымуць сталічную «Ахову-Дынама». Пачатак сустрэчы а 18-й гадзіне.
Ужо 30 снежня адбудзецца гульня ў адказ, яна пройдзе ў Менску.
Пераможца па суме двух матчаў выходзіць у паўфінал. І там супернікам аршанцаў, калі «Вітэну» ўдасца перамагчы, 13 студзеня ў Магілёве стане пераможца пары «Мінск» — «Дарожнік».