Першы чвэрцьфінальны паядынак Кубку Беларусі скончыўся перамогай «Вітэна» над менскай «Аховай-Дынама». Батурын ужо на 10-й хвіліне адкрыў лік, і такім вынік быў пасля першага тайму.
У сярэдзіне другой палове Зуёнак падвоіў лік. На 38-й хвіліне Разуванаў з 10-метровага зрабіў лік 3:0, але «сухі» матч аршанскаму клубу правесці не ўдалося. На апошніх секундах Бабіч прабіў брамніка «энергетыкаў» Эльяшэвіча. Перамога «Вітэна» 3:1.
Паядынак у адказ пройдзе 30 снежня ў сталіцы.