Вядучая архівістка Дзяржаўнага архіву Віцебскай вобласці Святлана Мясаедава на старонцы Беларускай федэрацыі баскетболу апублікавала матэрыял да 100-годдзя віду ў нашай краіне на падставе архіўных дакументаў. Нагадаем, што летась мы пісалі пра 100-годдзе першай секцыі баскетболу на беларускай зямлі, якую заснавалі ў Сянне.
Спартыўны блог пра гісторыю «Радыё Аршыца» заўважыў у матэрыяле з архіваў некаторыя невядомыя раней дакументы, датычныя развіцця баскетболу ў Воршы. І вылучыў іх у сваёй публікацыі.
Так, напрыклад, стаў вядомы склад аршанскай баскетбольнай дружыны 1925 году, каляндар матчаў 1928 году і іншае.