У Магілёве праходзіць «фінал чатырох» Кубку Беларусі ў міні-футболе.
У паўфінальным паядынку аршанскі «Вітэн» сустракаўся з «Мінскам». На 6-й хвіліне супернікі абмяняліся галамі, а ўвогуле да 9-1 хвіліны лік ужо быў 2:2. Перад перапынкам «чырвона-чорныя» забілі два мячы і выйшлі наперад.
У другім тайме аршанцы забівалі спраўна, кропку ў матчы паставіў Эльяшэвіч — аршанскі брамнік забіў гол на 40-й хвіліне. «Вітэн» перамог 8:4, па 2 мячы забілі Разуванаў, Себіскверадзэ і Рагавік, яшчэ гол на рахунку Маргар’яна.
У фінальным матчы а 13-й гадзіне «Вітэн» сустрэнецца з гомельскім ВРЗ, з якім традыцыйна змагаецца за медалі першынства. У Сеціве зладзяць онлайн-паказ матчу.