Матчы з гомельскім ВРЗ заўсёды праходзяць у напружанай атмасферы. Натуральна, не выпадала чакаць нейкіх выключэнняў і на гэты раз.
Ужо на 3-й хвіліне Балдзін вывеў «энергетыкаў» наперад. Ласю на 7-й удалося зраўняць лічбы на табло, але на 9-й хвіліне Себіскверадзэ вывеў «Вітэн» наперад яшчэ раз. Больш галоў у першай палове сустрэчы не было. Затое было выдаленне. Адзін з лідараў «Вітэну» Рагавік, які ўжо меў жоўтую картку, сарваў перспектыўную атаку гамельчукоў, і атрымаў чырвоную.
Наступны мяч каманды забілі толькі на старце другога тайму, калі вызначыўся Чарнейка. 2:2. На 30-й хвіліне Балдзін аформіў дубль, і аршанцы зноў павялі, ужо ў трэці раз за гульню. Выдаленне не здолела разбіць дух аршанцаў.
На 35-й хвіліне Батурын прабіў гомельскага брамніка, лік стаў 4:2 на карысць энергетыкаў.
Меней, чым праз хвіліну «вагонарамотнікам» удалося скараціць адставанне пасля аўтаголу Маргар’яна. На 37-й Батурын забіў зноў, і ВРЗ трэба было забіваць двойчы за 3 хвіліны і 48 секунд. У міні-футболе такое здараецца. І два мячы сапраўды ўляцелі ў сетку, вось толькі па разе ў кожную з брамаў. Спачатку быў другі за матч аўтагол у «Вітэну», на гэты раз ва ўласную браму забіў Осцертах, але роўна за дзве хвіліны да канца, калі ВРЗ зняў брамніка, каб гуляць з дадатковым палявым, Разуванаў падпісаў ім «вырак».
Перамога «Вітэну» 6:4! найлепшым гульцом фіналу ў аршанцаў быў прызнаны Максім Батурын.