17 студзеня ў Воршы гарэў хлебазавод. У эпіцэнтры ўзгарання, паводле папярэдняй інфармацыі, аказаўся металічны вентыляцыйны кораб печы расстойна-пячнога агрэгата хлебабулачнага ўчастка. Сведкі маглі бачыць задымленне з-пад даху прадпрыемства.
<iframe width="600" height="400" src="https://www.youtube.com/embed/zPsJ1WoCqsU" title="В Орше спасатели ликвидировали пожар на филиале хлебзавода, спасен мужчина" frameborder="0" allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture; web-share" allowfullscreen></iframe>
У выніку пажару пацярпеў 65-гадовы слесар, яго пачулі па крыках аб дапамозе. Мужчына атрымаў апёкі 20% цела. Яго шпіталізавалі. На дадзены момант яго стан стабільны, сярэдняй ступені цяжкасці.
Іншыя работнікі завода, а іх на месцы было 24 чалавекі, змаглі пакінуць будынак самастойна.
Пажар ліквідавалі ратавальнікі, агнём у хлебабулачным цэху пашкоджаны дах, перакрыцце столі, сцены і маёмасць. Органы праводзяць праверку здарэння, высвятляючы прычыну пажару.