12:00

-3

7 м/с

1006 гПа

15:00

-2

7 м/с

1004 гПа

18:00

-1

7 м/с

1003 гПа

21:00

-1

6 м/с

1003 гПа

00:00

-2

6 м/с

1003 гПа

Орша, Происшествия

«Пасть порву, моргалы выколю!»

30.01.2024 14:49

775 просмотров, 0 комментариев

Аршанца асудзілі за ўдар суперніка... духамі, якія падарыў ягонай дзяўчыне знаёмы.

Незвычайная гісторыя адбылася ў Воршы. Выпіваючы, двое прыяцеляў заканфліктавалі. Як сказана ў пратаколе следства, адзін мужчына пачаў біць другога адламанай з кухонных дзвярэй ручкай і флаконам ад духоў, які быў падарункам дзяўчыне. Дзяўчына, якая была сярод канфлікту, таксама знаходзілася ў памяшканні.

Пры гэтым дзяўчына жыла якраз у кватэры з абвінавачаным, а пацярпелага сведка запрасіла да сябе, каб паскардзіцца яму на паводзіны хлопца, які пастаянна канфліктаваў з ёй.

Дзяўчына-сведка ведала пацярпелага пасля гісторыі, калі спрабавала перадаць таму рэчы сваёй сяброўцы ў СІЗА.

На следстве і судзе нападнік прызнаў, што нанёс пацярпеламу шматлікія пашкоджанні вуснаў, носу і іншых частак твару, але заявіў, што не выкарыстоўваў для гэтага ані флакон, ані ручку, якую сапраўды адламаў, але быццам адкінуў убок адразу пасля гэтага. А размова адбывалася з-за скандалаў, якія абвінавачаны нібыта ўчыняў са сваёй дзяўчынай, пры гэтым псаваў маёмасць. Пацярпелы паказаў, што нападнік спрабаваў выціснуць яму вочы і «разарваць рот».

Сярод іншых пашкоджанняў, у пацярпелага зафіксавалі і праблемы са сківіцай, агулам траўмы пацягнулі доўгі разлад здароўя на тэрмін звыш 4 месяцаў. Медычныя агледзіны абверглі довады абвінавачанага аб тым, што злачынства ён учыніў цвярозым.

Абвінавачаны пасля таго як пакінуў кватэру пасля канфлікту, спрабаваў ускрыць сабе вены. Медыкі выявілі ў яго разлад асобы і залежнасць ад алкагольных і псіхатропных рэчываў.

Суд пастанавіў пакараць падсуднага 3 месяцамі арышту без штрафу. Таксама ён мусіць сплаціць 2000 рублёў пацярпеламу паводле грамадзянскага пазову. Акрамя таго, нападніка будуць прымусова лячыць ад алкагалізму.

А што ж флакон? Гэты рэчавы доказ, як і дзвярную ручку, суд пастанавіў знішчыць.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: «Пасть порву, моргалы выколю!»

Аршанца асудзілі за ўдар суперніка... духамі, якія падарыў ягонай дзяўчыне знаёмы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение