12:00

-3

7 м/с

1006 гПа

15:00

-2

7 м/с

1004 гПа

18:00

-1

7 м/с

1003 гПа

21:00

-1

6 м/с

1003 гПа

00:00

-2

6 м/с

1003 гПа

Орша, Общество

Чым займаецца Хершэ?

05.02.2024 11:42

754 просмотра, 0 комментариев

Хобі мяняецца на прафесію.

Былая палітзняволеная беларуска, грамадзянка Швейцарыі Наталля Хершэ дала інтэрв’ю праекту Kyky, у якім расказала, чым цяпер займаецца.
Прайшло амаль два гады пасля вызвалення. Да зняволення на радзіме Наталля Хершэ працавала менеджаркай на кантролі якасці на прадпрыемстве ў адным са швейцарскіх канцэрнаў. Пасля вызвалення і вяртання ў Швейцарыю на той жа пасадзе працаваць не мела маральных сілаў, але ўладкавалася ў тым жа канцэрне на іншую пасаду. Аднак папрацавала там толькі восем месяцаў, а пасля гэтую стаўку не зацвердзілі. Зрэшты, яна не надта расстроілася, бо самой хацелася заняцца чымсьці новым.
«Цяпер увесь вольны час я аддаю маляванню. Даўно хацела пайсці ў дом састарэлых, каб пісаць партрэты пастаяльцаў. Улетку нарэшце зрабіла гэта — мне нават адразу прапанавалі зрабіць вернісаж. Яго правялі проста ў доме састарэлых. Да гэтага рашэння я ішла доўга. Калі абапірацца на розум, то трэба мець нейкую працу з рэгулярным даходам, — праз гэтую ўстаноўку я заўсёды і вызначала сваю будучыню. Гэтым разам вырашыла: буду займацца тым, што прыносіць радасць мне і людзям», — гаворыць Наталля.
Раней яна малявала ў якасці хобі. Фатаграфавала калег па працы, пісала іх партрэты. Спрабавала працягваць гэта і за кратамі, але там не заўсёды былі для гэтага ўмовы, хоць некалькі партрэтаў зняволеных жанчын напісаць і нават перадаць на волю ўдалося.
«Дакладна магу сказаць, што маляванне — мая будучая прафесія. Ужо амаль гатовы мой сайт, дзе будзе спіс паслуг, якія я прапаную як мастак. Можна будзе, напрыклад, заказаць партрэт альбо папрасіць напісаць яго з натуры ў рэжыме рэальнага часу. Яшчэ магу быць карыснай на судовых працэсах. У Швейцарыі іх нельга здымаць або фатаграфаваць, таму цікавыя для грамадскасці працэсы візуалізуюць мастакі. Варыянтаў шмат — галоўнае, што я вызначылася і зразумела, куды хачу інвеставаць энергію».
А яшчэ Хершэ страціла правы на дзвюх котак, бо паводле швейцарскіх законаў, калі жывёлка знаходзіцца на нейкім месцы больш за год, усе правы на яе пераходзяць новым гаспадарам. Хершэ з-за турэмнага зняволення, хоць і палітычна матываванага, адсутнічала амаль два гады. Людзі, у якіх коткі жылі, адмовіліся іх вяртаць. За яшчэ адну Наталля выплаціла пэўныя грошы і з прыцягненнем суду здолела вярнуць.
Таксама Наталля займаецца ёгай і сілавымі трэнаваннямі, амаль цалкам перайшла на вегетарыянства пасля прыкладу дачкі.
Аршанка Наталля Хершэ летам 2020 года прыехала са Швейцарыі на радзіму і ўзяла ўдзел у паслявыбарчых пратэстах. Яна не магла спакойна глядзець на тое, што краіну ахутвае новая хваля дыктатуры і поўнага ігнаравання правоў і жаданняў грамадзян. За тое, што падчас затрымання аршанка паспрабавала сарваць з сілавіка балаклаву, яе асудзілі на 2,5 года зняволення. Адбыць давялося 17 месяцаў, пры гэтым увесь час за кратамі Хершэ паводзіла сябе вельмі мужна і прынцыпова, ніякага памілавання ў Лукашэнкі яна так і не папрасіла. Вызваліць Наталлю ўдалося ў лютым 2022 года дзякуючы намаганням швейцарскіх дыпламатаў.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Чым займаецца Хершэ?

Хобі мяняецца на прафесію.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение