У вёсцы Княжыцы 35-гадовы кіроўца аўтамабіля Iveco ўчыніў наезд на мужчыну, які пачаў пераходзіць дарогу непасрэдна перад транспартным сродкам у неўстаноўленым месцы, паведамляе міліцыя Магілёўшчыны.
З траўмамі пешахода даставілі ў бальніцу. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка, усе акалічнасці здарэння высвятляюцца.
Дзяржаўная аўтаінспэкцыя звяртаецца з просьбай да грамадзян: калі вы заўважылі нецвярозага чалавека паблізу праезнай часткі дарогі, які сваімі дзеяннямі стварае пагрозу бяспецы дарожнага руху, паведаміце аб гэтым па тэлефоне 102.