Пастанова Савету міністраў Рэспублікі Беларусь № 50 ад 23 студзеня датычыцца кампенсацыі з бюджэтных сродкаў стратаў, а таксама кампенсацыі і выплаты працэнтаў па крэдытах, выдзеленых шэрагу айчынных прадпрыемстваў, якія вырабляюць тэкстыль.
У адпаведнасці з дакументам, у 2024 годзе за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту «Беларусбанку» будуць кампенсаваны страты ад прадастаўлення Аршанскаму льнокамбінату крэдыту на будаўніцтва службовага жылля для работнікаў, піша myfin.by. Памер кампенсаванай сумы абмежаваны розніцай паміж стаўкай рэфінансавання Нацбанка, павялічанай не больш як на 3 працэнтныя пункты маржы, і стаўкай па крэдыце, устаноўленай у памеры 5% гадавых.
Акрамя таго, самому Аршанскаму льнокамбінату таксама з бюджэтных сродкаў поўнасцю кампенсуюць працэнты па крэдыце Экспартна-імпартнага банка Кітая, які быў выдзелены ў 2015 годзе ў памеры $51,8 млн у рамках інвестыцыйнага праектe мадэрнізацыі прадпрыемства і пашырэнні вытворчасці.
Гэта яскрава сведчыць пра тое, што Ільнокамбінат самастойна не здольны кампенсаваць узятыя ў кітайцаў крэдыты, а таму, каб не давесці яго да міжнародных судоў і банкруцтва, улады на чале з Лукашэнкам зноў вылучаюць бюджэтныя сродкі, хаця за папярэднія гады на адзін толькі Аршанскі льнокамбінат пайшлі мільёны даляраў.