У новай сустрэчы першынства Беларусі ў міні-футболе аршанскі «Вітэн» прымаў сталічную «Ахову-Дынама». Ужо на 5-й хвіліне Маргар’ян адкрыў лік. Неўзабаве ён аформіў дубль. На апошняй хвіліне першай паловы Рабыка зрабіў розніцу ў тры мячы, а на пачатку другой Разуванаў аформіў лік 4:0.
«Ахову-Дынама» хапіла толькі на адзін гол у адказ.
«Вітэн» перамог 4:1 і ўзначаліў табліцу розыгрышу. У гэтым туры няўдачу пацярпела «Сталіца», што дазволіла «энергетыкам» выйсці наперад у рэгулярным першынстве. Розніца паміж камандамі складае адзін пункт на карысць аршанскае дружыны.
Фота прэс-службы МФК Вітэн.