Размову з Мікалаем Кітаёвым, які раней працаваў памочнікам трэнера і працягваў кар’еру гульца, а ў самым канцы 2023 года стаў галоўным трэнерам каманды, апублікавала прэс-служба каманды.
Кітаёў расказаў пра футбалістаў, з якімі ўжо падпісалі кантракты або ўзялі ў арэнду. Вялікія надзеі трэнер ускладае на Глеба Жалезнікава, Паўла Расольку, Станіслава Іршава і іншых гульцоў. Спадзяецца і на выхаванца аршанскага футболу Мікіту Цюніса, які далучыўся да асноўнай каманды.
Акрамя таго, трэнер адказаў на пытанні пра тое, які матч каманды ў рамках падрыхтоўкі да новага футбольнага сезону быў пакуль самым якасным у выкананні «Мальцаў», а таксама якія задачы паставілі перад дружынай на сезон 2024 году.
Цалкам інтэрв’ю з Мікалаем Кітаёвым можна прачытаць на старонцы каманды ў тэлеграме.
Каляндар стартаўцаў на першынство Беларусі пакуль невядомы, але найбліжэйшым часам футбольныя ўлады краіны маюць зацвердзіць спіс каманд, якія возьмуць удзел у розыгрышы. Пазней стане вядомы і расклад гульняў.