Супернікамі аршанцаў з’яўляюцца хакеісты наваполацкага «Хіміка». 2 сакавіка аршанскія «чыгуначнікі» ў дагульнёўцы перамаглі навапалачан на іхнай пляцоўцы 3:2. Цяпер каманды чакае сустрэча 4 сакавіка, а 19–00 у Воршы.
Калі пераможа «Хімік», то серыя працягнецца, бо яна ідзе да 2 перамог. І тады яшчэ адна гульня адбудзецца ў Наваполацку 6 сакавіка, а 19-й. Калі ж перамогуць аршанцы, яны працягнуць барацьбу за медалі першынства Беларусі.