«Чырвона-чорныя» працягваюць якасна выступаць у першынстве краіны. Напярэдадні яны адправіліся ў Менск, дзе згулялі з «Дынама-БНТУ». Сустрэча не была для аршанцаў лёгкай: пасля 12 хвілін паядынку наперадзе былі дынамаўцы 2:0. Праз тры хвіліны паследаваў аўтагол, але на перапынак дружыны пайшлі пры ліку 2:1 на карысць менчукоў. У другой палове галы агадалі Рабыка і Разуванаў, і быў яшчэ адзін мяч ва ўласную браму. На гэта «Дынама-БНТУ» адказаў адным трапным стрэлам. Перамогу запісвае «Вітэн» 4:3.
Аршанцы, маючы 42 пункты, на 2 пункты апярэджваюць гомельскі ВРЗ і на 4 — менскую «Сталіцу». Праведзена 16 тураў.
Здымак з афіцыйнага сайту Вітэну