Аршанская валейбольная каманда правяла 16 матчаў у Дывізіёне Б першынства Беларусі ў валейболе. Якія ж вынікі дзяўчат? На жаль, толькі 1 набраны пункт і заключнае, 9 месца ў турнірнай табліцы. Большасць матчаў прагуляная з лікам 0:3.
Напярэдадні аршанкі на ўласнай пляцоўцы прагулялі 0:3 матч з камандай «Лілея». Выявілася суцэльная неканкурэнтназдольнасць каманды ў гэтым сезоне. Паўстала пытанне, ці будуць далей выкарыстоўваць «Кацюшу» для атрымання маладымі дзяўчатамі валейбольнага досведу змаганняў, або наогул зліквідуюць каманду. Пакуль ёсць толькі чуткі, канкрэтыка рэдакцыі невядомая. Спадзяемся на зваротную сувязь ад людзей, блізкіх да сітуацыі, якія маглі бы растлумачыць, што адбывалася і чаго чакаць.
Нагадаем, ужо трэці сезон у беларускім валейболе адсутнічаў аршанскі мужчынскі клуб «Узлёт». Каманда, якая ў свой час выходзіла ў Вышнюю лігу Беларусі, затым няблага выступала ў Першай. Аднак затым аказалася непатрэбнай мясцовым уладам. Клуб дагэтуль не адрадзілі, хоць у яго было шмат прыхільнікаў.