Хакеісты аршанскага «Лакаматыву» пасля перамогі ў Наваполацку саступілі «Хіміку» на ўласнай пляцоўцы. У сустрэчы «чыгуначнікі» вялі 2:0 дзякуючы шайбам Бураўцава і Перагуды, такім быў лік яшчэ на пачатку другога перыяду. Аднак затым «Хімік» закінуў тройчы. Дзве шайбы на рахунку Джыга.
Галоўны трэнер лакаматыўцаў Ігар Жылінскі пасля сустрэчы заявіў, што ў камандзе пасля другой прапушчанай шайбы не знайшлося лідэра, здольнага павесці партнёраў за сабой. Ён лічыць, што ў такіх гульнях усё вырашае характар, і якраз ён аказаўся мацнейшым у хімікаў.
Цяпертое, якая каманда зойме месца ў 2-й фазе спаборніцтваў, вырашыць сустрэча ў Наваполацку. Яна адбудзецца 6 сакавіка, а 19-й гадзіне.