У «матчы туру» аршанцы прымалі імавернага канкурэнта за золата першынства Беларусі гомельскі ВРЗ. Перад гэтым аршанцы мелі ўражлівую серыю перамог, многіх супернікаў грамілі і ўпэўнена трымаліся наперадзе турнірнай табліцы рэгулярнага першынства. Аднак цяпер не выстаялі супраць «вагонарамонтнікаў». Адзін з мячоў у браму «Вітэна» агадаў колішні нападнік каманды Арцём Рось.
У першай палове сустрэчы гулец аршанцаў Себіскверадзэ спачатку зарабіў жоўтую картку, а затым, за зрыў перспектыўнай атакі, другую, за што яго выдалілі. Без аднаго з гульцоў асновы гуляць было цяжка, акрамя таго, Себіскверадзэ ўмела выконвае стралецкія чыны. ВРЗ узорна скарыстаўся недахопам гульцоў у складзе суперніка. Выніковы лік 8:2 на карысць гамельчукоў. І гэта на вачах аршанскай публікі!
Пасля сустрэчы ВРЗ апярэджвае «Вітэн» на 1 пункт, аршанская дружына ўпала на 2-ю пазіцыю. Засталося правесці пяць матчаў да 2-й фазы, калі каманды будуць праводзіць серыі на вылет і змагацца за медалі.