У мінулым туры аршанскі міні-футбольны клуб зазнаў адчувальнай паразы ад гомельскага ВРЗ, а таму цяпер паспрабуе набраць 3 пункты і надалей трымацца ў пелатоне турнірнай табліцы.
На сваім паркеце ў нядзелю, 17 сакавіка чырвона-чорныя прымаюць «Меркурый-ГТК», каманду, што замыкае табліцу. Безумоўна, «Вітэн» з’яўляецца фаварытам сустрэчы, а «Меркурый-ГТК» як ўломкам. Але, як і заўсёды ў міні-футболе, гэтыя тэзы трэба яшчэ даказаць на пляцоўцы.
Пачатак гульні, а 12-й гадзіне ў традыцыйным месцы — спартовым комплексе «Алімпійскі».