Нашаму сайту стала вядома пра смерць вядомага ў нашым горадзе баскетбольнага трэнера Віталя Маршалава. Ён шмат гадоў працаваў у дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе № 2. Віталь Леанідавіч быў адным з трох трэнераў па баскетболе, якія да нядаўняга часу працавалі ў горадзе — таксама заняткі з дзецьмі вялі Аляксандр Стаброўскі і Павел Жачко. Да таго з дзецьмі таксама працаваў заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Анатоль Рэзнікаў.
Ужо 22 сакавіка ў Менску юнацкая каманда Воршы (да 14 гадоў) павінна стартаваць у групе Б першынства Беларусі. На жаль, за гэтымі матчамі Віталь Маршалаў назіраць ужо ня здолее.
13 лютага Віталю Маршалаву споўніўся 61 год.
Гаворачы пра аршанскі баскетбол, варта дадаць, што апошнім часам з выхаванцаў аршанскай школы ў вялікім баскетболе пэўных поспехаў ужо дамагліся Яўген Белянкоў і Андрэй Стаброўскі.