Берасцейскі «Меркурый-ГТК», які калісьці пачынаў сваё існаванне як клуб футзальны (іншы від футболу ў зале), спрабаваў скласці канкурэнцыю «Вітэну» на выправе. На 5-й хвіліне яго гулец Афонін адкрыў лік у сустрэчы. Аднак праз некалькі секунд Зуёнак адквітаў гол, а яшчэ праз дзве хвіліны Рагавік са штрафнога загнаў яшчэ адзін мяч у браму гасцей.
Лік 2:1 трымаўся доўга, але ў другой палове галоў было ўдосталь. Прычым заганялі і госці. Рагавік аформіў покер, яшчэ два мячы запісаў Разуванаў. Перамога «Вітэну» 7:3.
«Вітэн» пасля асечкі ВРЗ вярнуўся на першае месца ў рэгулярным першынстве. Неўзабаве — другі этап розыгрышу, калі каманды будуць змагацца ў серыях на вылет.