У сярэдзіне мінулай восені беларуская лёгкаатлетка Аліна Талай аб'явіла аб завяршэнні спартыўнай карʼеры. Сваё рашэнне яна патлумачыла тым, што апошнія гады кожная трэніроўка суправаджалася болем, што не дазваляла ёй рэалізаваць свой патэнцыял.
Тады ж Талай распавяла, чым зоймецца ў «новым жыцці» – дзяўчына выбрала трэнерскую карʼеру і запрасіла ўсіх жадаючых да сябе на трэніроўку.
Цяпер знакамітая на ўвесь свет спрынтарка-бар'ерыстка працуе як індывідуальна, так і з групамі.
У сваім інстаграме Аліна паказала відэа працы з гульцамі моладзевай каманды барысаўскага БАТЭ.
Галоўны трэнер дублю Іван Мігаль ацаніў працу Талай як добрую, але зрабіў агаворку, што сезон пакажа.