Мадэрнізаванае поле на 5-й школе рыхтуецца прыняць таварыскі матч футбольнага клуба «Ворша» і барысаўскага БАТЭ-ІІ. Праўдападобна, гэта будзе заключны паядынак аршанцаў перад стартам сезону, што прызначаны на 6 красавіка.
Сустрэча намечана на 14-ю гадзіну.
Першым супернікам аршанцаў у афіцыйным матчы стане іншая каманда-дублёр клубу Вышняй лігі — жодзінскага «Тарпеда».