Ашуканцы выбавілі ў аршанца больш за 9 тысяч беларускіх рублёў. З заявай у Аршанскае РУУС звярнуўся мясцовы жыхар.
Высветлілася, што з дапамогай званка ў сеціве ашуканцы паведамілі пенсіянеру, што з яго рахунку могуць быць выкрадзеныя грашовыя сродкі. Угаварылі зняць іх і пакласці праз інфакіёск на «бяспечны» рахунак.
Мужчына зрабіў усё, як яму сказалі. У выніку чаго страціў уласныя грошы ў памеры 9300 беларускіх рублёў.
Следчы камітэт па дадзеным факце пачаў крымінальную справу за махлярства.
Нягледзячы на дзясяткі падобных выпадкаў у адной Воршы, людзі па-ранейшаму слухаюць тэлефонных і сеціўных махляроў, аддаючы ім свае ашчаджэнні.