06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Общество

Я ўвесь гару!

01.04.2024 10:01

623 просмотра, 0 комментариев

У Воршы і Сянне зарэгістраваныя рэкорды.

Канец сакавіка ў нашым «палестынах» выдаўся досыць цёплым, нязвыкла цёплым для гэтага месяца. 31 сакавіка былі пабітыя два тэмпературныя рэкорды ў нашым рэгіёне па «гарачыні». Тэмпература ў Воршы, зафіксаваная на метэастанцыі, дасягнула 23,1 градусу, што пабіла рэкорд для нашага горада і паўтарыла лічбы абсалютнага рэкорда сакавіка ў Беларусі, які стаяў да 2024 году. Ён таксама раўняўся 23,1 градуса і быў усталяваны ў Лельчыцах на поўдні краіны 19 сакавіка 1990 году.

Толькі на дзвюх станцыях у Віцебскай вобласці тэмпература паветра была 31 сакавіка ніжэйшай за 23 градусы — у Езярышчы і Расонах. Абодва мястэчкі месцяцца на самай поўначы краіны.

Акрамя таго, тэмпературны рэкорд усталяваны ў Сянне. Там было яшчэ цяплей, чым у Воршы — 23,8 градуса.

Цяплей за ўсё ў заключны дзень сакавіка 2024 году было ў Полацку — у найстаражытнейшым горадзе краіны зафіксавалі 24,2 градуса па шкале Цэльсія.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Я ўвесь гару!

У Воршы і Сянне зарэгістраваныя рэкорды.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение