У гонар Дня яднання народаў Беларусі і Расеі Цэнтральны камітэт Беларускага Рэспубліканскага саюзу моладзі прымеркаваў спецыяльную прэмію «Молодой дождь», якая будзе ўручацца ў некалькіх намінацыях. Прэмія разлічаная на вызначэнне самых лепшых моладзевых актывістаў, а актыўнасць можа быць рознай. Арганізатары назвалі прыкладныя сферы актыўнасці маладзёнаў: найлепшая анлайн-лекцыя на тэму Вялікай Айчыннай вайны, малюнак у шпіталь байцу СВА, даследчая работа на тэму карысных спраў сваёй вузы БРСМ, стварэнне біяграфіі аднаго з выбітных дзеячоў аб’яднання народаў Беларусі і Расеі, конкурс на лепшы сцяг для новых тэрыторый братняй Расеі і іншае.
Арганізатары конкурсу пакуль не назвалі ўсіх намінацый, але іх колькасць будзе не меншай за сем. Яны ўжо запрасілі да супрацоўніцтва Фонд Аляксея Талая, вядомых тэлевядоўцаў з беларускага тэлебачання, імёны якіх пакуль не раскрываюцца, і Міністэрства культуры РБ.
У наступныя месяцы будуць ладзіцца патрыятычныя акцыі, а ў лістападзе намінанты на прэміі будуць запрошаныя ў сталіцу Беларусі на ўрачыстую цырымонію, напісалі арганізатары ў сваім прэс-рэлізе. Свае прызы для ўдзельнікаў прапанавалі таксама стваральнікі супольнага расейска-беларускага падручніка гісторыі Саюзнай дзяржавы, Усерасейскі архітэктурны клуб імя Кагановіча і юнацкі вайскова-патрыятычны клуб горада Молатаў.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца і маладыя таленты Воршы і Аршанскага раёна.
Галоўным прызам стане грант Ураду Расейскай Федэрацыі на правядзенне навуковых даследаванняў у Крамлёўскім музеі на выбраную тэму. Памер гранту для пераможцы вызначыць старшыня Дэпартаменту патрыятычнага выхавання Сяргей Наверняеў у супрацы з кіраўніцтвам Саюзнай дзяржавы.