Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь устанавіла тэрміны і пункты правядзення цэнтралізаванага тэставання. Яны вызначаны пастановай ведамства № 28 ад 12 сакавіка.
ЦТ будзе адбывацца з 27 траўня па 6 чэрвеня:
беларуская мова — 30 траўня;
расейская мова — 30 траўня;
грамадазнаўства — 27 траўня, 6 чэрвеня;
матэматыка — 27 траўня, 3 чэрвеня;
біялогія — 27 траўня, 3 чэрвеня;
замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) — 27 траўня, 3 чэрвеня;
хімія — 27 траўня, 6 чэрвеня;
фізіка — 27 траўня, 6 чэрвеня;
гісторыя Беларусі — 27 траўня, 6 чэрвеня;
геаграфія — 27 траўня, 3 чэрвеня;
усясветная гісторыя (найноўшы час) — 27 траўня, 3 чэрвеня.
Дадатковыя дні ЦТ:
19 чэрвеня можна будзе прайсці тэст па ўсіх прадметах;
23 чэрвеня — другая дата для здачы іспыту па беларускай і расейскай мовах;
21 чэрвеня — па астатніх прадметах, якія ўваходзяць у спіс навучальных прадметаў для правядзення ЦТ.
Час пачатку ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні — 11.00.
Зарэгістравацца для праходжання ЦТ неабходна з 9 па 22 красавіка (час працы пунктаў рэгістрацыі — з 9.00 да 19.00 (у суботнія (13 і 20 красавіка) дні — з 9.00 да 18.00)). Для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні абітурыенты павінны прайсці рэгістрацыю з 10 па 14 чэрвеня.
Выдача сертыфікатаў ЦТ адбудзецца 1 ліпеня.
Тэставанне сёлета пройдзе на тэрыторыі 40 устаноў адукацыі ў буйных раённых, абласных цэнтрах і сталіцы.