«Чырвона-чорныя» блізкія да таго, каб стаць пераможцамі рэгулярнага першынства і прабіцца ў вырашальны этап з першай пазіцыі. Супернікамі «энергетыкаў» у перадапошнім туры будзе перадапошняя каманда табліцы — сталічны «Дарожнік».
Сустрэча адбудзецца 7 красавіка на пляцоўцы суперніка і пачнецца, а 15-й гадзіне.
Пасля 20 тураў «Вітэн» мае 51 пункт і на 1 пункт апярэджвае гомельскі ВРЗ, свайго традыцыйнага супернгіка ў змаганні за медалі.
У аршанцаў 17 перамог і 3 паразы. Яны ніколі ў сёлетнім сезоне не гулялі ўнічыю.