У раёне станцыі Вязьма ў Смаленскай вобласці Расеі абваліўся аўтамабільны мост, загінуў адзін чалавек. У сувязі з абвалам парушылася і чыгуначнае спалучэнне, піша Тэлеграф.
У Беларускай чыгунцы расказалі аб змяненнях у руху цягнікоў, якія ідуць на Маскву. Частку цягнікоў прыйшлося пусціць па альтэрнатыўным маршруце, з-за чаго затрымка ў руху, паводле папярэдніх разлікаў, можа скласці ад 3,5 да 4 гадзін.
Так, частка цягнікоў на Маскву з адпраўленнем з Гомеля, Полацку, Берасця, Гародні і Менску пакуль будуць рухацца па змененым маршруце — праз станцыі Кубінка-Бекасава-Сухінічы-Смаленск (замест маршруту Масква-Вязьма-Смаленск).
Многія з цягнікоў, якія зазнаюць зменаў, ідуць праз Воршу. Але пакуль не зусім зразумела, якім чынам і наколькі можа змяніцца рух цягнікоў пра Воршу-Цэнтральную.
Пакуль што БЧ просіць пры ўзнікненні пытанняў пра рух цягнікоў звяртацца па пільным нумары даведкі 105.
Наш сайт сочыць за развіццём падзей.