У сустрэчы 2-га туру першынства Рэспублікі Беларусь у футболе «Ворша» саступіла з лікам 0:3 пінскай «Хвалі». На жаль, аршанцы мелі замала шанцаў і прапусцілі адойчы ў першай палове сустрэчы і двойчы — у другой.
У параўнаньні з першым турам Мікалай Кітаёў зрабіў у стартавым складзе толькі адну замену — замест Пахомава з першых хвілінаў з’явіўся Шалычаў, заўважыў блог «Радыё Аршыца».
Такім чынам, пасля двух матчаў у аршанцаў толькі 1 пункт з 6 магчымых.