У Шклоўскім раёне перакуліўся аўтамабіль: кіроўца загінула, пасажыр апынуўся ў шпіталі.
Трагедыя здарылася ў нядзелю, 14 красавіка каля 14:50 паблізу вёскі Гаваракі 44-гадовая кіроўца Nissan на закругленьні дарогі не справілася з кіраваннем, з’ехала ў кювет, дзе аўтамабіль перакуліўся.
Жанчына-кіроўца ад атрыманых траўм памерла на месцы, а яе 47-гадовы пасажыр тэрмінова шпіталізаваны. Па дадзеным факце праводзіцца праверка, усе акалічнасці здарэння высвятляюцца.
Дзяржаўтаінспекцыя чарговы раз нагадвае кіроўцам аўтатранспарту аб неабходнасці выбару бяспечнай хуткасці руху з улікам усіх існуючых фактараў. Пры набліжэнні да павароту ці закруглення дарогі, неабходна загадзя змяншаць хуткасць.