Ваяж аршанскага міні-футбольнага клубу ў Менск да «Сталіцы» аказаўся няўдалым. «Зялёна-белыя» пераканаўча перамаглі «энергетыкаў» з лікам 3:0 дзякуючы галам Яроміна, Шчэрбіча і Восіпава.
Рэдкі выпадак, калі «Вітэн» наогул не заганяе ніводнага голу за матч.
У выніку аршанцы ўпалі на 2-е месца па выніках рэгулярнага чэмпіянату, набраўшы 54 пункты. Гомельскі ВРЗ стаў першым, набраўшы 56.
Цяпер наперадзе паядынкі фазы ўцінання, якая ўрэшце вызначыць пераможцу і прызёраў першынства Беларусі. «Вітэн» даўно гарантаваў сабе ўдзел у вырашальнай фазе спаборніцтваў.