Нацыянальны чэмпіянат краіны па міні-футболе ідзе на міжнародную паўзу. Яна будзе запоўнена двума матчамі нацыянальнай зборнай Беларусі. Каманда, якой кіруе Аляксандр Чэрнік, двойчы згуляе з Туркменістанам. Паядынкі 20 і 22 красавіка прымуць Магілёў і Менск, піша сайт «Вітэну».
У лагер нацыянальнай каманды выкліканы трое футбалістаў «Вітэну». Абараняць гонар краіны будуць Арцём Зуёнак, Максім Батурын і Павел Рагавік.