У Аршанскае РУУС звярнулася 83-гадовая мясцовая жыхарка, якая стала ахвярай тэлефонных аферыстаў. Пад выглядам унучкі ёй патэлефанавала невядомая жанчына і паведаміла, што здзейсніла ДТЗ. За непрыцягненне да крымінальнай адказнасці патрабавалася буйная сума. Нібыта сілавікам, каб тыя не адкрывалі справу. Аршанка паверыла і перадала кур’еру, які прыбыў за грашыма, каля 8000 рублёў у эквіваленце.
На працягу дзвюх гадзін аператыўнікі ўстанавілі асобу і затрымалі кур’ера. Ім аказаўся 22-гадовы беспрацоўны мясцовы жыхар, які знайшоў падпрацоўку ў мэсэнджэры. Выкрадзеныя сродкі ён паспеў пералічыць на ўказаны куратарам рахунак.
Аднак дзякуючы своечасоваму звароту пацярпелай у міліцыю і новай магчымасці сілавікоў прыпыняць падазроныя аперацыі частку грошай паспелі заблакаваць. У далейшым іх вернуць законнай уладальніцы.
Следчыя пачалі крымінальную справу за махлярства.