12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Общество

Кішачны пруток у ежы

26.04.2024 17:01

674 просмотра, 0 комментариев

Камітэт Дзяржкантролю праверыў школы.

КДК наведаў школы Віцебска, Полацка і Воршы. У выніку ў страўнях выяўлены некалькі парушэнняў.

Так, у рацыёне недастаткова выкарыстоўваюць прадукты здаровага харчавання: свежая гародніна, садавіна, малочныя прадукты, рыбу, сыр і іншыя. А вось прысмакаў, наадварот, даюць занадта шмат, прычым яны не прадугледжаны ў меню.

Пытанні таксама ёсць да прыгатавання і захоўвання ежы, піша Onliner, цытуючы чыноўнікаў.

«Канстатуем шматлікія парушэнні санітарных нормаў і правілаў. Нявымыты посуд, абсталяванне, рыштунак. Тут на харчаблоках нават былі ўстаноўлены выпадкі наяўнасці бактэрый кішачнага прутка. Выкарыстоўваліся прадукты са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці, а таксама прадукцыя без наяўнасці інфармацыі і маркіроўкі. Выяўлены неаднаразовыя выпадкі лішкаў і нястачы прадуктаў», — адзначылі прадстаўнікі ведамства ў эфіры тэлеканалу «Віцебск».

Па выніках праверкі даручана прыняць захады для павышэння якасці харчавання, а таксама забяспечыць кантроль працы страўняў.

Цяпер у Віцебскай вобласці 234 школы бяруць удзел у эксперыменце па арганізацыі школьнага харчавання. Плануецца, што гэта дасць магчымасць змяніць рацыён школьнікаў з улікам іх пераваг, а таксама палепшыць якасць абслугоўвання.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Кішачны пруток у ежы

Камітэт Дзяржкантролю праверыў школы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение