Паездка ў Віцебск была ў 4-м туры першынства Беларусі ў футболе сярод камандаў Першай лігі. Супернікі, якія яшчэ два гады таму прадстаўлялі Рагачоў, а затым пераехалі ў Віцебск, адкрылі лік ужо на 12-й хвіліне. Ужо на 18-й у складзе «Макслайну» адбылося выдаленне.
Аршанцы зрабілі шмат заменаў, спрабуючы зраўняць лік. І камандзе Мікалая Кітаёва гэта ўдалося. На 89-й хвіліне расейскі легіянер Уладзіслаў Кармішын загнаў гол у адказ. Нічыя 1:1. Наша каманда так і не саступае «Макслайну», хоць супернік лічыцца больш моцным, маючы адпаведны склад.
Аршанцы балансуюць каля зоны вылету пасля чатырох тураў. На рахунку дружыны пакуль няма перамог.