У чарговым, 5-м туры першынства Беларусі ў футболе «Ворша» згуляе супраць «Баранавічаў». Гэта адно з найбольш доўгіх супрацьстаянняў не толькі ў аршанскім, але ва ўсім беларускім футболе. Каманды ўпершыню сустрэліся яшчэ ў далёкім 1952 годзе. На дадзены момант яны згулялі ўжо 45 разоў паміж сабой, і па перамогах наперадзе нашы гульцы — 20 супраць 12 у супернікаў.
Поўны спіс матчаў апублікавала «Радыё Аршыца».
Новая сустрэча старых супернікаў адбудзецца ў Воршы ў пятніцу, 3 траўня. Пачатак, а 18-й гадзіне на Гарадскім стадыёне Воршы.