У суботу, 4 траўня стартуюць серыі ¼ фіналу першынства Беларусі. Аршанскі «Вітэн» сустрэнецца ў гарадзенскім «УУС-Дынама». Серыя доўжыцца да 2 перамог.
Аршанцы пачнуць гуляць на сваім паркеце. Гульня 4 траўня пачынаецца, а 17-й гадзіне.
У рэгулярным чэмпіянаце каманды атрымалі адна над адной гасцявыя вікторыі. Гарадзенцы выгулялі ў Воршы 4:3. Затым энергетыкі ўзялі рэванш у Гародні з лікам 3:0.
Летась менавіта гэты супернік выбіў аршанцаў з барацьбы за медалі ў чвэрцьфінале чэмпіянату.