Чатыры туры заўзятары «Воршы» бясплённа чакалі перамогі каманды, пакуль нарэшце ў 5-м блакітна-чорныя не праадавалі. Ды яшчэ як! Яскравая перамога 4:0 над «Баранавічамі»!
Па першай палове сустрэчы было складана сказаць, што канчатковы вынік будзе такім буйным. На перапынак каманды пайшлі пры ліку 1:0 на карысць аршанцаў, гол загнаў нападнік Дзмітрый Ціхаміраў на 33-й хвіліне.
У другой палове аршанцы татальна «прыдушылі» суперніка і загналі яшчэ тры галы. З 11-метровага вызначыўся Расолька, затым Мельнік правёў гол са штрафнога і нарэшце пасля выхаду на замену загнаў Жалезнікаў. Яскравая вікторыя 4:0! Каманда разгулялася і здабыла свае першыя тры пункты ў сезоне!
Нестандатны момант адбыўся падчас правядзення гульні. На іншым беразе Дняпра ўспыхнуў пажар. Прыхільнікі футболу, якія глядзелі паказ гульні з аршанскага гарадскога стадыёна маглі назіраць вялікі густы дым, які дасягнуў і арэны.