16 траўня — першы матч паўфінальнае серыі чэмпіянату Беларусі ў міні-футболе «Вітэн» (Ворша) — «Сталіца» (Менск). Аршанцы паспяхова прайшлі гарадзенскае «УУС-Дынама» ў чвэрцьфінале, перамаглі яго ў серыі 2-1.
Цяпер супернік яшчэ больш моцны, адзін з наймацнейшых клубаў рэспублікі апошніх гадоў, менская «Сталіца». Зялёна-белыя былі чэмпіёнамі Беларусі тры апошнія сезоны, таму серыя будзе сапраўднай бітвай для «энергетыкаў». Слова ў загалоўку ўжытае нездарма.
Сустрэча пад № 1 у серыі пройдзе ў Воршы ў спартовым комплексе «Алімпіец» і пачнецца, а 18:45.