У сустрэчы са «Сталіцай» на сваёй пляцоўцы, якая адкрыла паўфінальную серыю, аршанцы выйшлі на перад ужо на 2-й хвіліне пасля стрэлу Рагавіка. Усю першую палову аршанцы вялі ў ліку. Аднак у другой палове Якубаў і Эдымар загналі па голе ў браму Змыслі, і лік стаў 2:1 на карысць «Сталіцы». Сустрэча скончылася менавіта з такім вынікам.
Цяпер каманды чакае спатканне 20 траўня ў Менску.