Супрацоўнікі раённай Дзяржаўнай аўтаінспекцыі пры аглядзе аўтамабіля мясцовага жыхара знайшлі некалькі мяшкоў з мінеральнымі ўгнаеннямі. Аказалася, што мужчына набыў іх у знаёмага: работніка базы захоўвання і перапрацоўкі ўгнаенняў.
41-гадовы жыхар Шклова, з’яўляючыся майстрам вытворчага ўчастка, каля тыдня сістэматычна выкрадаў са склада карбаміды. У працоўны час на асабістым аўтатранспарце ён вывозіў загадзя падрыхтаваныя мяшкі, а ў далейшым прадаваў іх знаёмаму фермеру.
За названы перыяд мужчыну ўдалося выкрасці 920 кг мінеральных угнаенняў агульным коштам больш за 1000 рублёў.
У дачыненні фігуранта следчымі пачатая крымінальная справа. Выкрадзенае канфіскавана і вернута ў гаспадарку.