У 1/32 фіналу Кубку Беларусі ў футболе аршанскія футбалісты адправіліся ў Клецк, дзе 5 гадоў таму зазналі гучнай паразы ў серыі 11-метровых. Аднак на гэты раз сваёй памылкі аршанцы ўжо не паўтарылі. Хаця першы гол прыйшоў дастаткова позна, перад самым перапынкам, калі вызначыўся Павел Расолька. Перад гэтым ён прабіў у каркас брамы з 11-мэтровага, не рэалізаваўшы важны шанц. Але ўзяў сваё ў наступнай атацы.
У другой палове аршанцы рабілі на поле што хацелі і здабывалі браму гасьцей стрэламі на любы густ. Выніковая перамога 6:0 стала для «Воршы» трэцяй сярод самых буйных за гісторыю выступленняў каманды ў кубках краіны, ўазважыў блог Радыё Аршыца.
Супернік па наступным этапе пакуль не вядомы.
Летась прайсці для сябе першую стадыю кубкавага турніру аршанцы не здолелі, прагуляўшы «Івацэвічам».