У Воршы ў спартовым комплексе «Алімпіец» 24 траўня адбудзецца трэці паядынак паўфінальнай серыі першынства Беларусі ў міні-футболе. «Вітэн» прыме «Сталіцу». Энергетыкі саступілі ў дзвюх гульнях і блізкія да таго, каб не прайсці ў фінал. Але ведаючы характар аршанскага калектыву, можна не сумнявацца, што ён дасць рашучы і, дай Бог, не апошні бой «зялёна-белым».
Сустрэча «Вітэн» — «Сталіца» стартуе, а 19:00. Калі нехта не мае магчымасці прыйсці ў «Алімпіец», можна глядзець онлайн-трансляцыю ў інтэрнэце.