У сустрэчы з адным з найслабейшых клубаў Першай лігі гэтага сезону — дублёрамі салігорскага «Шахцёра» — аршанцы валодалі ініцыятывай на працягу амаль усяго матчу. Добрыя моманты для ўзяцця брамы супернікаў мелі Глеб Жалезнікаў, Сяргей Мельнік, Дзмітрый Ціхаміраў. На вялікі жаль, большасць удараў разміналіся са створам брамы.
Сустрэча скончылася ўнічыю 0:0.
У выніку пасля 8 праведзеных сустрэч аршанцы маюць толькі 7 пунктаў і займаюць малапачэснае 14-е месца. Наступную гульню блакітна-чорныя правядуць з другой камандай барысаўскага БАТЭ.