Магілёвец перавозіў больш за 2 тоны лому каляровага металу без дакументаў, належных у такім выпадку. Супрацоўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Магілёўскага аблвыканкама і Шклоўскага РАУС паблізу вёскі Люціны Аршанскага раёна затрымалі аўтамабіль «Мэрсэдэс-Бенц».
У грузавым адсеку транспартнага сродку перавозіўся лом каляровага металу. Дакументаў на яго кіроўца, 33-гадовы магілёвец, не прад’явіў.
Сілавікам ён растлумачыў, што ўказаны метал збіраў на прылеглых тэрыторыях горада і раёна для далейшай рэалізацыі ў суседняй краіне з мэтай атрымання даходу.
Метал вагой больш за 2,3 тоны на агульную суму каля 2 800 рублёў канфіскаваны. У адносінах парушальніка складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Раней мужчыну неаднаразова прыцягвалі да аналагічнай адказнасці за незаконны абарот металаў.