Аршанскі «Вітэн», які нязменна ставіць перад сабой толькі найвышэйшыя задачы, сёлета зноў прагуляў менскай «Сталіцы» і не дабраўся да золата. А вось у матчах за бронзавыя ўзнагароды аршанцы праблем не мелі. Пасля хатняй вікторыі з лікам 6:1 візіт у Менск не быў ужо такім пераканаўчым, але і там прынёс поспех. «Энергетыкі» святкавалі перамогу 2:1 і сталі бронзавымі прызёрамі першынства Беларусі ў міні-футболе.
Уручэнне бронзавых медалёў адбылося адразу ў сталіцы пасля сустрэчы на паркеце.
Ад імя рэдакцыі orsha.eu віншуем усю каманду з узнагародамі!