Не толькі чэмпіянатам Еўропы жывы футбол для аршанцаў. У нядзелю, 16 чэрвеня ў наш горад прыедзе другая каманда менскага «Дынама». Сталічныя футбалісты знаходзяцца ў сярэдзіне табліцы, аршанцы адстаюць ад іх на 5 пунктаў і вядуць барацьбу за выжыванне ў Першай лізе.
Аднак адзін з лідэраў цяперашняй каманды, паўабаронца Дзмітрый Тамела адзначаў, што «Ворша» павінна набраць «свае пункты», бо паказвае добры футбол. Менавіта на гэта будуць спадзявацца гледачы, якія збяруцца на сустрэчу ў нядзелю. Яе пачатак, а 17-й гадзіне. А напярэдадні матчу «Радыё Аршыца» ўспомніла каманду «Дынама-Юні», якая была другой для сталічнага «Дынама» ў папярэднія гады. З ёй аршанцы правялі нямала сустрэч і маюць невялікую перавагу ў суме. Пра гэта дадаткова можна прачытаць у прадмове да паядынку на гарадскім стадыёне.