00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Происшествия

На нованароджанага ўпала лямпа

14.08.2024 17:15

1710 просмотров, 0 комментариев

У аршанскай радзільні ледзь не разыгралася трагедыя.

Нараджэнне сына замест святочнай падзеі ледзь не ператварылася ў трагічную. Аршанка Таццяна 10 ліпеня нарадзіла дзіця, а ўжо на наступны дзень адбылося надзвычайнае здарэнне.

Паводле Таццяны, 10 ліпеня ёй зрабілі кесарава сячэнне. Пакуль жанчына знаходзілася ў рэанімацыі, яе наведаў педыятр і паведаміў, што стан сына здавальняючы. Далейшую гісторыю спадарыня апавядала ў ТыкТоку.

— 11 ліпеня раніцай да мяне прыйшла Таццяна Агароднікава —намеснік загадчыцы радзільнага дома па медчастцы, у 2023-м стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу «Лекар году» ў намінацыі «Лекар-акушэр-гінеколаг». Калі я стала задаваць пытанні, чаму не прыносяць, не паказваюць майго сына, яна адказала, што я яшчэ слабая, таму мне яго прынясуць крыху пазней, — расказвае аршанка. — Пасля гэтага прыкладна з 14 да 15 гадзін дня яна зноў да мяне прыйшла і прапанавала прайсці ў яе суправаджэнні да дзіцяці.

У гэты момант Таццяна вельмі ўзрадавалася. Аднак убачыўшы, што яе вядуць у рэанімацыю, запанікавала. У рэанімацыі ёй паведамілі, што па збегу акалічнасцяў на дзіця ўпала лямпа, і яно атрымала апёк правай галёнкі трэцяй ступені.

У каментарах пад відэа сталі ўдакладняць, што гэта была за лямпа і навошта пад яе паклалі дзіця. Тады Таццяна расказала больш падрабязна.

— У выпісцы з радзільні напісана, што дзіця было змешчана на пеленальны стол пад лямпу з мэтай абагравання, — сказала яна і дадала, што надзвычайнае здарэнне адбылося ў аддзяленні для нованароджаных.

Пасля здарэння яе сын тыдзень знаходзіўся ў рэанімацыі ў Воршы, а потым яго перавялі ў хірургічнае аддзяленне абласной дзіцячай лякарні ў Віцебску. Там дзіцяці зрабілі аперацыю па перасадцы скуры. Цяпер маленькі хлопчык у нармальным стане.

Жанчына паведаміла, што яна ўжо падала заяву ў Следчы камітэт і напісала зварот у Міністэрства аховы здароўя. Апошняе, кажа, перанакіравалі ў вобласць. Адзначае, што вынікаў па яе зваротах пакуль няма.

Загадчыца Алена Гурко не хавала ад журналісткі, якая датэлефанавалася ў радзільню пад выглядам будучай мамы, што выпадак з апёкам сапраўды быў. Яна сказала, што нованароджаны быў у віцебскай лякарні чатыры дні. У радзільні адзначаюць, што вельмі перажываюць няшчаснае здарэнне.

Выглядае, што лямпы, адна з якіх упала на дзіця, неўзабаве заменяць. Але пакуль гэта адбываецца ў Аршанскай радзільні паэтапна.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: На нованароджанага ўпала лямпа

У аршанскай радзільні ледзь не разыгралася трагедыя.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение