У 4-м туры беларускага першынства ў міні-футболе аршанскі «Вітэн» сустракаўся ў Менску з мясцовым «Дарожнікам». Да самага канца першай паловы лік заставаўся нічыйным, пакуль Брэднеў яго не адкрыў. На самым старце другой паловы аршанцы загналі адразу тры галы ў браму гаспадароў. Аднойчы гэта зрабіў гулец суперніка, а яшчэ Жыгалка і той самы Брэднеў.
Толькі на апошніх секундах «Дарожніку» ўдалося адгуляць адзін мяч. Зрабіў гэта Свірыдзенка. На той момант аршанцы ўжо замянілі асноўнага брамніка Змыслю на другога — Напорку.
Перамога 4:1 у гасцях, і «Вітэн» працягвае паспяховыя выступленні ў чэмпіянаце.