Сакавік 2024 года быў другім месяцам нашага адмысловага цыклу «Гэты дзень у гісторыі». Успамінаем разам, якія краязнаўчыя відэа ў тым месяцы мы паказалі гледачам нашага YouTube-каналу.
Сёння многія кажуць пра тое, што ў Воршы даўно трэба зрабіць універсітэт. Гэта абсалютная праўда. А ў мінулыя стагоддзі ўніверсітэт у Воршы, можна лічыць, быў. У Езуіцкім калегіюме вучылі разумнаму, а на вуліцах горада можна было пачуць шмат розных моваў.
Наступным ішло відэа пра Фрыду Вігдараву. Жанчыну, подзвіг якой незаслужана забыты ў сучаснасці. Дык вяртайма ж імёны ў нашае сёння!
Урэшце яшчэ адно краязнаўчае відэа было пра бунт манахаў Куцеенскага манастыра, які адбыўся 28 сакавіка 1723 года. Чаму праваслаўныя святары не падзялілі ўладу? І як расейскі консул сядзеў у палоне ў манахаў? Усё гэта ў роліку.